У Мёрскім раёне да суботніка далучылася моладзь

25 апреля 2020
Каб пазбегнуць згуртавання людзей, працуюць невялікімі групамі. Актывісты раёна ўжо некалькі гадоў запар добраўпарадкоўваюць былую сядзібу князёў Святаполк-Мірскіх у вёсцы Каменполле. Алеі старажытнага парку вызваляюць ад лісця і зарасніку. Побач размешчаныя магіла невядомага салдата і абеліск у памяць аб жыхарах вёскі, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі суботніка фарбуюць агароджу і праполваюць кветнікі. Да талакі далучыліся і мясцовыя жыхары. 

Яшчэ адно месца з гісторыяй, дзе сёння наводзяць парадак, - гэта вадаспад на рацэ Вята. За прыгажосць яго называюць мёрскай Ніягарай. За любімым месцам адпачынку даглядаюць працаўнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства. Сёння ідзе ўборка смецця і галінак.