Мяжу паўтара мільёна тон збожжа хутка пераадолеюць хлебаробы Мінскай вобласці. Убраць застаецца каля 15 % залатой нівы. З гектара каласавыя ў сярэднім даюць 36 цэнтнераў. Разам са жнівом у рэгіёне рыхтуюць і глебу пад будучы ўраджай. Якім будзе каравай наступнага сезона, шмат у чым залежыць ад выканання ўсіх агратэхналогій. Гэта і севазварот, унясенне ўдабрэння і прытрымліванне аптымальных тэрмінаў сяўбы.
Толькі ў агракамбінаце "Ждановічы" да наступнага сезона пад азімыя адвялІ больш за 6 з паловай тысяч гектараў (гэта на 7 соцень вышэй за ўзровень гэтага года. Сяўбу рапсу тут плануюць завяршыць да канца лета, збожжавых жа - да кастрычніка.













