У Мінскай вобласці заўтра кароткачасовыя дажджы

4 мая 2018

Тэмпературны фон панізіцца ў выхадныя, але па-ранейшаму ён перавышае норму. Паніжэнне дзённай тэмпературы прынясе халаднаваты атмасферны фронт з паўночнага захаду Еўропы. У Мінскай вобласці заўтра кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніца, у сталіцы без ападкаў. Уначы каля 13 градусаў, удзень плюс 17-22. У нядзелю пераважна без ападкаў і максімум дваццаць цяпла ў дзённыя гадзіны.

Істотна не зменіцца надвор'е і ў пачатку наступнага тыдня: у сталіцы і вобласці пераважна без ападкаў і да дваццаці градусаў цяпла.