У Мінскай вобласці вырошчваюць фундук

21 Жніўня 2019

Незвычайная культура ўсё часцей афармляе прапіску на прысядзібных участках у фермераў і садоўнікаў. У Мінскай вобласці плантацыі фундуку ёсць у Маладзечанскім, Капыльскім, Смалявіцкім раёнах. Вучоныя інстытута пладаводства Акадэміі навук працуюць над вывядзеннем айчынных сартоў фундуку, які добра пераносіць маразы, а таксама мае буйныя плады. Гэтыя арэхі запатрабаваныя ў кандытарскай галіне, а таксама сярод прыхільнікаў здаровага харчавання. Ураджай арэхаў традыцыйна збіраюць у верасні.

Фундук сярод іншых садовых культур  сапраўдны доўгажыхар. Расліна нарошчвае ўраджай паступова і дае плады да 80 гадоў.