У Мінскай вобласці выбіраюць самую крэатыўную шматдзетную сям'ю

18 апреля 2019

Бацькі разам з дзецьмі дэманструюць агульныя захапленні і таленты, прэзентуюць дабрачынныя праекты... Акрамя таго, каманды часова пераўвасобіліся ў аператараў і рэжысёраў. Стварылі відэаролікі, у якіх пазнаёмілі гледачоў і журы з гісторыяй сваёй сям'і. Лепшыя каманды выйдуць у фінал, які пройдзе ў сярэдзіне мая.

Пераможцы фінальнага абласнога этапа прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе.