У Мінскай вобласці адраджаюць тэхналогію стварэння рухаўскіх дываноў

22 декабря 2019
Гэта калі на чорным палатне размяшчаюць саламяных птушак і неверагодныя букеты.

Такімі карцінамі пачалі ўпрыгожваць дамы ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Тады майстрыхі з вёскі Рухава прыдумалі арыгінальны прадмет дэкору. 

Сёлета незвычайнаму рамяству вырашылі надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прапанову падтрымала рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Наша здымачная група адправілася ў Старадарожскі раён, каб убачыць, як ствараюць арыгінальныя пано (відэа).