У Мінскай вобласці аднаўляюць традыцыі стварэння радавых маёнткаў

11 октября 2018

Захаваць традыцыі продкаў і перадаць наступным пакаленням жывыя старонкі сямейнай гісторыі. У Мінскай вобласці аднаўляюць традыцыі стварэння радавых маёнткаў. Так, сямейную сядзібу пад Ракавам аднавілі сталічныя медыкі. Валянцін і Ірына Дзюбан далі другое жыццё хутару паблізу Налібоцкай пушчы. На ўчастку стварылі сапраўдны жывы сямейны музей - высадзілі радавую алею, вырошчваюць рэдкія пароды дрэў і экзатычныя расліны. Сярод іх гінкга білоба і сіквоя. Вялікі дом пабудавалі выключна з прыродных матэрыялаў - драўляны зруб прывезлі з узбярэжжа Нарачы. А большую частку мэблі і ўпрыгажэнні зрабілі сваімі рукамі.

Сямейныя сядзібы былі асабліва папулярныя ў XVII стагоддзі і, як правіла, размяшчаліся ў аддаленых ад мястэчак мясцінах.