У Мінскай вобласці аднаўляюць крыніцы

23 июля 2019

Мясцовым жыхарам дапамагаюць валанцёры праекта "Добрае сэрца" моладзевай арганізацыі краіны. Сёння яны пачалі добраўпарадкаванне крыніцы ў вёсцы Зарэчча Стаўбцоўскага раёна. За два месяцы тут плануюць абсталяваць зручныя падыходы да крынічкі, зрабіць зону адпачынку. Камфорт найперш ацэняць тыя, хто будзе прыязджаць па пітную ваду, каб наталіць смагу. Побач будуць прадугледжаны і парковачныя месцы. За апошнія два гады ў мястэчках і вёсках Мінскай вобласці адноўлена і добраўпарадкавана каля дваццаці прыродных крыніц. Да канца года работа запланавана яшчэ на сямідзесяці такіх аб'ектах.