У Мінскай вобласці сёлета здадуць у эксплуатацыю 40 станцый абезжалезвання

8 августа 2019

Чыстая вада без прымесяў жалеза. У Мінскай вобласці сёлета здадуць у  эксплуатацыю  40 станцый  абезжалезвання  ў 15 раёнах вобласці. Устаноўка станцый  фільтрацыі  вырашыць пытанне павышанага ўтрымання жалеза. Зараз будаўніцтва такога комплексу вядзецца ў Бярэзінскім раёне. Станцыя пачне працу сёлета і цалкам  забяспечыць  чыстай вадой горад Беразіно. На сёння амаль 90 % жыхароў вобласці атрымліваюць абсалютна чыстую пітную ваду. У планах на найбліжэйшыя некалькі гадоў дасягнуць 100 %.

Каб забяспечыць усё насельніцтва якаснай пітной вадой з цэнтралізаваных крыніц, запланавана пабудаваць каля 350 такіх станцый. Завяршыць іх будаўніцтва плануюць у 2025 годзе.