Грамадства

Спампаваць

17 Ліпеня 2017 18:42

У Мінскай вобласці сёлета пашырылі выбар новых спецыяльнасцяў

Змяненні датычацца сістэмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У Барысаўскім ліцэі ўпершыню адкрыюць набор па кваліфікацыі «рэстаўратар дэкаратыўна-мастацкіх афарбовак». А ў Капылі будуць рыхтаваць «агентаў па абслугоўванні аўтамабільных перавозак». У тым ліку некаторыя спецыяльнасці адкрыюць пасля перапынку. Напрыклад, у Слуцку адноўлена падрыхтоўка вытворцаў тварагу. У Мінскім абласным каледжы - спецыялістаў садова-паркавага будаўніцтва.

Сёлета ў каледжах і ліцэях Мінскай вобласці адноўленая падрыхтоўка па 25 кваліфікацыях. Нагадаю, у прафесійна-тэхнічныя ўстановы сёлета прымуць больш за 3 тысячы студэнтаў. У сярэднія спецыяльныя - амаль 2 тысячы.

 

Iншыя навіны

Солнечная Эллада в центре Минска Сонечная Элада ў цэнтры Мінска 23.09.2017 21:33 / Грамадства Сонечная Элада ў цэнтры Мінска