У Мінскай вобласці сёлета прадоўжаць мадэрнізацыю радзільных дамоў

6 марта 2017

Гэта можа паспрыяць далейшаму паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі. У абласным радзільным доме сёння ўрачыста віншавалі Наталлю і Міхаіла Зялёнка. Іх дачка стала сотым дзіцем, якое нарадзілася ў гэтым годзе на тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета. Адметна, што напярэдадні жаночага дня, акрамя падарункаў ад кіраўніцтва Мінскага раёна, бацькі атрымалі і пасведчанне шматдзетнай сям'і.

У гэтым годзе ў Бараўлянскім сельсавеце статус шматдзетнай атрымала 101 сям'я. У самім радзільным доме Мінскай вобласці за мінулы год нарадзіліся больш за 4 тысячы дзяцей. Сярод іх 60 двайнят і двое трайнят.