У Мінскай вобласці пачасціліся выпадкі атручвання грыбамі

8 августа 2020
Гарачае і вільготнае лета - ідэальныя ўмовы для багатага ўраджаю дароў лесу. Аднак медыкі перасцерагаюць: збіраць грыбы трэба асцярожна. З атручваннем толькі ў сталіцы звяртаюцца па меддапамогу звыш паўсотні чалавек кожны сезон. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, лепш збіраць толькі тыя грыбы, якія добра ведаеце, і правільна іх гатаваць.

Пры першых прыкметах атручвання ўрачы раяць неадкладна выклікаць хуткую дапамогу. Да прыезду медыкаў прыняць актываваны вугаль.