У Мінскай вобласці будуюць новыя спарткомплексы

11 февраля 2020
Спорт для дзяцей  у крокавай даступнасці. Па такім прынцыпе  паляпшаецца   інфраструктура ў гарадах Мінскай вобласці. У гэтым годзе яе плануюць  развіваць яшчэ больш  актыўна. Шматфункцыянальныя фізкультурныя цэнтры, басейны, лядовыя пляцоўкі і арэны для трэніровак па конным спорце. Усё гэта трэба, каб прывіць  любоў да здаровага   ладу жыцця  з малых гадоў. У планах  пабудаваць сучасныя спарткомплексы ў   кожным раённым цэнтры вобласці. 

Яўген Булойчык, начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама: “У нас зараз на тэрыторыі Мінскай вобласці дзейнічае каля 2850 спартыўных аб'ектаў. Вядома, гэта і школы спартыўныя, і цэнтры алімпійскага рэзерву. І гэты кірунак развіваецца. Матэрыяльна-тэхнічная база такая, што яна дазваляе нам ужо ў рэгіёне праводзіць спаборніцтвы сур'ёзнага ўзроўню". 

У планах на гэты год будаўніцтва  новага басейна ва  Уздзе, а таксама фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў   Заслаўі і   Дзяржынскім раёне. Чакае  апгрэйд і футбольны стадыён у   Маладзечне. Там з'явіцца новае  штучнае пакрыццё.