У Мінскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя "Хуткасць"

18 октября 2018

У найбліжэйшыя дні супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль. Згодна са статыстыкай, трэцяя частка ДТЗ адбываецца менавіта з-за няправільнага выбару альбо перавышэння хуткасці. Сёлета на дарогах Мінскай вобласці супрацоўнікі ДАІ выявілі больш за 17 тысяч такіх парушэнняў, адбылося 121 ДТЗ, у якіх загінулі 18 чалавек.

Акцыя "Хуткасць" на дарогах Мінскай вобласці працягнецца да канца гэтага тыдня і завершыцца ў нядзелю 21 кастрычніка.