У Мінскай вобласці стартаваў збор грэчкі

2 октября 2020

У гаспадарцы "Крайск" Лагойскага раёна сёлета гэту сельгаскультуру збіраюць ўпершыню. Тэхніка працуе ў полі ўвесь светлавы дзень. Час збору залежыць ад надвор'я. Павінна быць цёпла і суха - гэта культура не любіць вільгаць. Апрацаваць плошчу 35 гектараў плануюць за тры дні. Далей грэчку адправяць на сушку.

Большую частку ўраджаю прадпрыемства аддае на перапрацоўку. На заводах зерне ператвараюць у крупы, якія мы бачым на прылаўках магазінаў.