У Мінскай вобласці стартаваў праект "Хаткі даверу"

14 апреля 2017

Дзеці атрымалі магчымасць звяртацца да міліцыянераў ананімна. У Мінскай вобласці стартаваў праект "Хаткі даверу". Спецыяльныя скрыні ўсталююць у школах, ліцэях і каледжах. Кожны ахвочы зможа пакінуць сваё паведамленне, у тым ліку ананімна. Пасля яго разгледзяць супрацоўнікі міліцыі. Гэты праект у першую чаргу накіраваны на выяўленне фактаў гвалту ў сям'і. Спецыялісты адзначаюць, што дзеці не заўсёды звяртаюцца да настаўнікаў або міліцыі са сваімі праблемамі. Таму пісьмовая форма звароту можа змяніць сітуацыю.

"Хаткі даверу" - гэта не адзіны спосаб данесці інфармацыю да міліцыі ананімна. Жыхары Мінскай вобласці могуць скарыстацца любой паштовай скрыняй: пакінуць ліст без канверта і паштовай маркі. Яго адразу дастаўляюць праваахоўнікам.