У Мінскай вобласці сёння выбіралі “Уладара сяла”

11 сентября 2015

Гэты сельскагаспадарчы праект сабраў 20 самых творчых, спартыўных і дружных сямей з усіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна. На сваіх падворках яны віталі гасцей у народных касцюмах, частавалі смачнымі стравамі і спявалі прыпеўкі. Падчас гэтага сямейнага свята адбыўся і форум сельскай моладзі, на якім абмяркоўваліся пытанні працаўладкавання, забеспячэння жыллём і іншыя аспекты жыцця маладой сельскай сям’і. На адкрытай і давернай размове пабывала і Наталля Кузьміцкая.

Сям’я Фарыно з Валожынскага раёна на “Уладара сяла” прыехала ў поўным складзе: гаспадары Алена і Васіль з дзецьмі Яраславам, Міраславай і самым маленькім - паўгадовым Ярамірам. Усе без выключэння - удзельнікі творчай праграмы, якую сям’я падрыхтавала спецыяльна да конкурсу.

Свой побыт, жыццё, любімыя заняткі адлюстравалі на спецыяльных падворках. Тут жа гісторыя кожнай сям’і з традыцыямі і пачастункамі.

Свае кулінарныя здольнасці гаспадыні дэманструюць на ўласных падворках. У кожнай свой сакрэт. Здзіўляюць гасцей і суддзяў смачнымі стравамі: мяснымі далікатэсамі, пірагамі, саленнямі.

З хлебам, соллю і песняй - так патрабуе сустракаць гасцей не толькі звычай, але і душа. З лепшымі сем’ямі цэнтральнага рэгіёна пазнаёміўся і губернатар Сямён Шапіра.

Пасля знаёмства ўсе ўдзельнікі праекта перамясціліся на імправізаваную пляцоўку форуму сельскай моладзі. Размова ў неафіцыйнай абстаноўцы, ля вогнішча, была сапраўды цікавай і змястоўнай. Яе ўдзельнікі атрымалі адказы на пытанні, якія іх больш за ўсё хвалявалі. Знайшлося вырашэнне і некаторых праблем.

Прадоўжылася конкурсная праграма ўжо на спартыўнай арэне. Маладыя сем’і на хуткасць секлі дровы, вязалі венікі і запрагалі каня - выконвалі самыя звычайныя, але не самыя простыя гаспадарскія справы.

Зараз спаборніцтвы працягваюцца. Адна з сямей напрыканцы вечара атрымае ганаровае званне “Уладар сяла” Мінскай вобласці і магчымасць прадстаўляць рэгіён на рэспубліканскім выніковым этапе гэтага сельскагаспадарчага праекта. Аднак, нягледзячы на конкурсную праграму, кожны з іх ужо пераможца - па жыцці. Адзінка вялікай і дружнай сям’і.

обедитель - по жизни. Единица большой и дружной семьи.