У Мінскай вобласці сёння праходзіць няпланавы суботнік

20 июля 2016

Справіцца з наступствамі стыхіі ўсім разам. Сёння ў Мінскай вобласці праходзіць няпланавы суботнік па расчыстцы завалаў пасля ўраганаў. Камунальныя, дарожныя, аварыйныя службы, а таксама ратавальнікі працуюць у Смалявіцкім раёне. Нагадаем, Цэнтральны рэгіён пацярпеў больш за іншых. Моцны вецер разбурыў больш як тысячу дамоў і сельгаспабудоў, пашкоджаныя і вырваныя з коранем тысячы дрэў.

Да канца тыдня адпаведныя службы павінны поўнасцю ліквідаваць наступствы стыхіі. Заўтра суботнік пройдзе ў Чэрвенскім раёне.