У Мінскай вобласці самы нізкі ўзровень беспрацоўя па краіне

29 октября 2019
Колькасць вакансій павялічылася ўдвая. Зараз прапаноў  больш за  18 тысяч. Сярод   высокакваліфікаваных спецыялістаў  запатрабаваныя  ўрачы, інжынеры. З рабочых прафесій  - трактарысты і швачкі. А ў сферы сельскай гаспадаркі  - заатэхнікі. Сёлета ў службы  занятасці рэгіёна звярнуліся   амаль паўтары тысячы чалавек. Акрамя адкрытых вакансій прапануюць курсы  перападрыхтоўкі са  стапрацэнтным   працаўладкаваннем.

Яшчэ адной формай  працаўладкавання з'яўляецца перасяленне. У тым выпадку, калi па месцы жыхарства няма свабодных вакансій, спецыяльнасць прапануюць у іншым рэгіёне  з выдзяленнем жылля.