У Мінскай вобласці распрацавана схема развіцця прыдарожнага сэрвісу на найбліжэйшыя тры гады

6 июля 2013

З'явяцца новыя заправачныя станцыі, кафэ і гасцініцы. Каб зразумець, якімі павінны быць прыдарожныя аб'екты, і што пра іх кажуць аўтамабілісты, Аляксей Кандраценка накіраваўся на трасу М-1.



Траса М-1 - адна з галоўных, у тым ліку транзітных, магістраляў у Беларусі. Менавіта тут з'яўляецца ўсё больш аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу. У прадпрымальніка Юліі - наваселле. Кафэ пераехала ў новы будынак - за 20 метраў ад старога. Зараз гэта сучасная ўстанова. Будавалі, дарэчы, сваімі рукамі.


Кафэ невялікае, на 25 месцаў, але ўтульнае. Ёсць і банкетная зала. За 13 гадоў у бізнесе Юлія стала перфекцыяністкай. Строга сочыць за якасцю ежы і санітарным становішчам.


Аднак далёка не ўсім магістральным кафэ і бістро эпідэміёлагі ставяць добрую ацэнку. З пачатку года праверылі 900 аб'ектаў. Больш як палова атрымалі нездавальняюча.


Парушэнняў у цэлым становіцца менш, але пільнасць саміх пакупнікоў ніхто не адмяняў.


Юлія Іванова, урач-гігіеніст ДУ Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: Пакупнік сам павінен памятаць, што, улічваючы гарачае надвор'е, трэба звяртаць асаблівую ўвагу на тэрміны прыдатнасці і ўмовы рэалізацыі харчовай прадукцыі.


Пазіцыю аўтамабілістаў - беларусаў і расіян - удакладняем на трасе М-1.


Штогод у Беларусі ўзводзяць 20 новых АЗС. У цэлым жа толькі за тры гады ў краіне з'явіцца больш за 70 магістральных кафэ, 10 гасцініц. Большасць з іх - у цэнтральным рэгіёне. Займацца такім бізнесам выгадна.


Сяргей Лявончык, начальнік аддзела міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі: Ён пабудаваў і на 50-100 гадоў ён ведае, што гэты аб'ект у яго ніхто не забярэ. Таксама плюсы - гэта льготы для прадпрымальнікаў. Гэта падаткі на нерухомасць, на прыбытак. Вызваляюцца ад арэнднай платы зямельныя ўчасткі на перыяд 2 гады пасля ўводу.


Зараз у развіццё прыдарожнага сэрвісу ўсё больш інвесціруюць расіяне. У выніку ад канкурэнцыі з мясцовымі бізнесменамі выйграюць толькі спажыўцы.