У Мінскай вобласці расце цікавасць турыстаў да агра- і экасядзіб

23 июня 2013

Толькі ў чэрвені наведвальнікаў стала ў два разы больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Сапраўдны бум гэтым летам у цэнтры экалагічнага турызму Станькава. Тут распрацавалі новыя маршруты. А ўжо хутка з'явіцца і сафары-парк.


Тэму працягне Аляксей Кандраценка. Уладзімір Мікалаевіч - сапраўдны Чарнамор з казкі Пушкіна. Ні адзін турыст, які прыязджае ў Станькава, не праходзіць міма 500-гадовага дуба з русалкай і катом. Тут іх і чакае усёведны музейны наглядчык. Больш за ўсіх, гаворыць, цікавяцца дзеці. Самі ж турысты вельмі любяць казачны лес.


Цэнтр экатурызму - гэта яшчэ і Партызанскі лес, а таксама ваенна-гістарычны комплекс. Але галоўнае - гэта заасад і яго экалагічныя сцежкі. У найбліжэйшы час у Станькаве птушак і звяроў можна будзе назіраць у больш звыклых для іх умовах. Тут адкрыецца сафары-парк.


Даведацца ўсё пра фаўну беларускіх лясоў можна будзе ў прынцыпова новай форме. Сафары дазволіць убачыць жывёл у сваім родным доме. Турысты могуць правесці ў экацэнтры ўвесь дзень. Для гэтага прапануюць спецыяльныя туры. Дарэчы, не пустуе летам і рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яго домік да надыходу халадоў заняў Лесавік. З дазволу дырэктара экацэнтра, вядома.