У Мінскай вобласці пашыраюць сетку школьных аўтобусаў

27 февраля 2018

У Мінскай вобласці пашыраюць сетку школьных аўтобусаў - сёння іх 262. Жоўтыя «басы» камфортныя, з рамянямі бяспекі, многія абсталяваны пандусамі, тэлевізарамі, а галоўнае, прыходзяць своечасова. Напрыклад, у Валожынскім раёне школьныя аўтобусы заязджаюць у вёску нават за адным вучнем. Усяго маленькіх пасажыраў 16 тысяч.

Усе аўтобусы абсталяваныя сістэмай GPS-маніторынгу. Два разы за год яны праходзяць поўнае тэхнічнае абслугоўванне. Зараз мадэрнізуюць аўтапаркі, якім больш за 10 гадоў.