У Мінскай вобласці пашыраецца сетка мабільных медыцынскіх комплексаў

18 июля 2019
Сёлета такія машыны закупілі для шасці раёнаў вобласці. У ФАПе на калёсах ёсць усё неабходнае абсталяванне. Можна зрабіць кардыяграму, праверыць зрок і слых, прайсці акушэрскі агляд і набыць неабходныя лекі. Зараз дапаўняюць комплексы апаратамі ўльтрагукавой дыягностыкі. У невялікія населеныя пункты паліклініка на колах прыязджае раз на тыдзень. За дзень аўтобус можа аб'ехаць пяць вёсак.

У перспектыве мабільныя медыцынскія комплексы з’явяцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Такім чынам атрымаецца цалкам ахапіць насельніцтва нават у самых аддаленых мястэчках.