У Мінскай вобласці працуе дом-музей асаблівай вышыўкі

29 июня 2017

Палявыя букеты, карціны і абразы з выявамі святых. Бісерная творчасць прываблівае на экскурсіі да Таццяны Аземы. Па белым покрыве яна вышывае шклянымі бусінамі. У 3D-фармаце збірае рамонкі, пралескі і ружы. Працы можна ўбачыць у хатнім інтэр'еры. Кожны пакой прысвечаны пэўнаму стылю.

Дом-музей у Мінскім раёне наведала і Аляксандра Драгун. Як ніцянымі ўзорамі на белым покрыве канвы перапляліся жыццёвыя шляхі Таццяны Аземы і Ірыны Дзянісюк. Бавіць вечары за вышыўкай жанчыны пачалі 15 гадоў таму. Тады карціны крыжыкам, якія іголкай «малявала» Ірына, уразілі сяброўку. З першым майстар-класам для Таццяны Аземы адкрыўся чароўны свет рукадзельнага мастацтва.

Вышытыя карціны Таццяна Азема не хавае ў шафу – ў залежнасці ад стылю адводзіць для кожнай месца на сценах. Залу ўпрыгожваюць рэтра-партрэты незнаёмак. Пакой для дзяцей і ўнукаў - анімалістфычныя пано. Спальня стракаціць пунсовымі макамі. Дарэчы, у якасці матэрыяла выкарыстоўвае не толькі ніткі мулінэ – шкляныя пацеркі.

У партфоліа – аздабленне бліскучым бісерам абразоў - Святога Мікалая і Казанскай Божай Маці. Таццяна ўзгадвае, як у дзяцінстве сачыла за майстэрствам маці. Кажа, вышывалі тады ў іншым стылі і сюжэты.

Прыродныя матывы Таццяна не толькі вышывае на тканіне – збірае палявыя букеты з бісернага пазла.

На аб'ёмную бісерную творчасць майстрыху натхнілі вось гэтыя ружы, якія калісьці вышыла яе маці. Зараз у хатнім інтэр'еры аўтара тры дзясяткі вечна квітнеючых букетаў з рамонкаў, макаў, руж і мініяцюрныя дрэвы, выкананыя быццам у японскай тэхніцы бансай.

На чарзе - новы эскіз 32 на 24 сантыметры. Пасля маштабнай карціны майстар плануе асвоіць і новую тэхніку – вышыўку гладдзю