Літаральна паўгадзіны таму ў Мінскай вобласці завяршыўся рэгіянальны моладзевы форум "Беларусь - гэта мы". Ён аб'яднаў больш як 800 удзельнікаў. Праграма насычаная: з раніцы ў складзе груп яны адправіліся па розных маршрутах. Наведалі знакавыя ўстановы і прадпрыемствы вобласці. Таксама ў рамках форуму працавала інтэрактыўная пляцоўка ў "Барысаў-Арэне". Там прадставілі розныя моладзевыя распрацоўкі і інавацыйныя праекты. Сярод іх, напрыклад, дадатак, які дапаможа дзецям з асаблівасцямі развіцця ў гульні пазнаёміцца з жывёльным светам.
Завяршылася ж мерапрыемства адкрытым дыялогам. Сустрэча моладзі і кіраўніцтва вобласці прайшла ў Палацы культуры ў Барысаве. Там абмеркавалі пытанні занятасці, сацыяльных праектаў і грантавай падтрымкі маладых людзей.













