У Мінскай вобласці прайшоў форум для прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу

5 марта 2018

Дом там, дзе нас любяць... У Мінскай вобласці ўпершыню прайшоў форум для прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. У сталіцу прыехалі больш за сотню чалавек - псіхолагі, сацыяльныя работнікі, юрысты і бацькі. Працавала 7 рабочых пляцовак, на якіх прапаноўвалі неабходную дапамогу і кансультацыю. Таксама спецыяльна для мам працавалі і творчыя майстар-класы па вырабе лялек, вязанні і здаровым ладзе жыцця.

На форуме спецыялісты і шматдзетныя бацькі дакладна вырашылі, што такі форум стане традыцыяй. Наступную сустрэчу запланавалі праз год. Зараз у вобласці адкрыта 45 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.