У Мінскай вобласці працягваюцца работы па ліквідацыі наступстваў снегападаў

20 января 2016

На вуліцах сталіцы працуе 170 адзінак спецтэхнікі і амаль 9 000 валанцёраў і спецыялістаў камунальнай сферы. Прыбіраюць і дахі дамоў. Ад снегу і ледзяшоў з будынкаў камунальнікам дапамагаюць пазбаўляцца больш як сотня прамысловых альпіністаў. Ачышчана амаль дзве тысячы дахаў і фасадаў. Небяспечныя месцы, дзе магчыма падзенне наледзі і снегу, агароджваюцца. Але і гэта не застрахоўвае ад здарэнняў. Паведамляецца, што ад ледзяшоў у Мінску пацярпелі двое дзяцей - яны атрымалі траўмы.