У Мінскай вобласці працягваюць сваю працу аўкцыёны па продажы зямельных участкаў для будаўніцтва прыватных жылых дамоў. Сёння ў цэнтральным рэгіёне звыш 8 тысяч свабодных надзелаў. Акрамя гэтага, у цэнтральным рэгіёне сёлета выдзелена і 1200 гектараў несельскагаспадарчага прызначэння пад узвядзенне індывідуальнай забудовы. Па чым сёння кошт соткі і куды напраўляюць прыбытак ад продажу зямлі - высвятляў Аляксандр Харавец.
Сёння звыш 8 тысяч свабодных зямельных надзелаў чакаюць сваіх гаспадароў у цэнтральным рэгіёне. Каля 6 з паловай соцень участкаў сёлета ўжо знайшлі сваіх пакупнікоў. Пры гэтым бюджэт вобласці папоўніўся амаль на 130 мільярдаў рублёў.
Як правіла, найбольшым попытам карыстаюцца ўчасткі, якія знаходзяцца ў прыгараднай зоне Мінска. У радыус 50 кіламетраў вакол сталіцы трапляюць Мінскі, Смалявіцкі, Дзяржынскі і часткова Лагойскі, Валожынскі, Уздзенскі, Чэрвенскі і Пухавіцкі раёны. Цана на надзел пры гэтым фарміруецца не столькі ад блізкасці да горада, колькі ад наяўнасці інфрастурктуры.
Памер гэтага зямельнага ўчастку ў вёсцы Ждановічы Стаўбцоўскага раёна 25 сотак. Адлегласць ад сталіцы прыкладна 60 км. А вось кошт надзелу ў гэтым населеным пункце ў разы таннейшая - 14 мільёнаў рублёў. З інфрастурктуры электрычнасць, асфальтавая дарога і два разы на дзень курсіруе рэйсавы аўтобус са Стоўбцаў.
Разам з набыццём такого ўчастку пакупнік павінен аплаціць і афармленне дакументацыі на надзел. Што значна павялічвае кошт. Таму зараз землеўпарадкавальныя службы аблвыканкама прапаноўваюць спрасціць працэдуру афармлення дакументаў.