У Мінскай вобласці працягваецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

10 января 2018

Яна будзе доўжыцца да 18 студзеня. У цэлым жа ў цэнтральным рэгіёне на адзін мандат прэтэндуюць ад аднаго да трох чалавек. Так, у Барысаўскім раёне па 34-х акругах вылучаныя 44 прэтэндэнты на статус кандыдата ў дэпутаты. Як расказалі сёння ў Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, работа ідзе ў штатным рэжыме. Адзін з важных аспектаў - праверка дакументаў.

На наступным тыдні стартуе перадвыбарная агітацыя, якая пройдзе да 17 лютага ўключна. Сам дзень мясцовых выбараў - 18 лютага.