У Мінскай вобласці працягваецца мадэрнізацыя бальніц і паліклінік

25 апреля 2016

Гаспадарчы спосаб дазваляе паменшыць колькасць пасрэднікаў і істотна эканоміць. Адначасова больш за сто мільярдаў рублёў з бюджэту будзе сёлета выдаткавана на капрамонт і набыццё абсталявання.

Пра здароўе клапоцяцца і спецыялізаваныя навучальныя ўстановы. Напрыклад, у санаторнай школе ва Уздзе навучанне і аздараўленне праходзяць дзеці з паталогіяй з усяго цэнтральнага рэгіёна.

Людміла Камашэнкава, дырэктар Уздзенскай дзяржаўнай санаторнай школы-iнтэрната для дзяцей з саматычнай паталогіяй: "Мы аказваем шмат працэдур дзецям, у нас працуюць урачы-педыятры, якія прайшлі спецыялізацыю па кардыялогіі, па захворваннях, з якімі мы прымаем дзяцей на адну навучальную чвэрць. Дзеці ў нас, як і педагогі, добрыя, таленавітыя, мы арганізуем канцэрты і спартыўныя спаборніцтвы".

Санаторная школа Узды адначасова прымае 160 дзяцей з усёй Мінскай вобласці. Многія са шматдзетных, няпоўных і сацыяльных сем'яў.