У Мінскай вобласці з'яўляюцца новыя сацыяльна значныя аб'екты

7 апреля 2020
У сістэме аховы здароўя Мінскай вобласці ў найбліжэйшы час з'явіцца адразу некалькі значных аб'ектаў. Гэта бальніца разам з паліклінікай у Заслаўі. Зараз комплекс будынкаў праектуюць. Акрамя таго, у Барысаве узводзяць дзіцячы шматпрофільны корпус бальніцы, станцыю пералівання крыві, таксама рэканструююць хірургічны корпус ЦРБ. Новую вялікую дзіцячую паліклініку будуюць у Жодзіне. Як расказалі ў  аблвыканкаме, сёлета адзін з акцэнтаў у развіцці сацыяльнай сферы робяць таксама і на новых дзіцячых садах, асабліва ў  Мінскім раёне.

Адзначым,  сацыяльныя аб'екты ўзводзяць і ў Смалявічах -  горадзе - спадарожніку сталіцы. Там з'явяцца паліклініка, дзіцячыя сады, школа і вялікі гандлёвы цэнтр.