У Мінскай вобласці з'явіўся першы інтэрактыўны экалагічны цэнтр

22 сентября 2019

Развіваць экалагічную культуру трэба з дзяцінства. Для гэтага ў нашай краіне адкрываюцца інтэрактыўныя экалагічныя цэнтры. 

Першы з'явіўся ў Мінскай вобласці на базе Рудзінскай дапаможнай школы-інтэрната. Там дадзены новыя магчымасці для правядзення заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў і падрыхтоўкі да алімпіяд. Кожны ўрок можна будзе адаптаваць у залежнасці ад узросту вучняў і іх інтарэсаў. Распрацавана больш за 30 комплексаў трэнажораў і настольных гульняў.

Наступны інтэрактыўны экалагічны цэнтр з'явіцца ў Магілёўскай вобласці.