З надыходам цеплыні прыйдзе і купальны сезон. У Мінскай вобласці з'явіліся чатыры новыя выратавальныя пасты. Цяпер вадалазы з усім неабходным абсталяваннем дадаткова будуць дзяжурыць ля азёр у Капыльскім, Крупскім і Пухавіцкім раёнах. Гатовыя да адпачынку на сонцы і ўсе пляжы вобласці - праведзены рамонт інвентару, ачышчана берагавая лінія. Афіцыйна купальны сезон у нашай краіне стартуе заўтра. Але ж ахвяры на вадзе ўжо ёсць - у Мінскай вобласці патанулі два чалавекі.
Усяго ў Мінскай вобласці плануюць адкрыць 7 выратавальных станцый і 28 сезонных пастоў. Патруляваць пляжы вадалазы будуць штодзень з 10 раніцы.
У Мінскай вобласці з'явіліся чатыры новыя выратавальныя пасты
30 апреля 2019













