У Мінскай вобласці амаль 6 тысяч чалавек лічацца беспрацоўнымі

27 октября 2016

Гэта пераважна мужчыны ва ўзросце 40-45 гадоў. Яны маюць сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Паводле слоў спецыялістаў, у параўнанні з мінулым годам вакансій стала больш, а суіскальнікаў працы менш. У гарадах патрэбныя медыкі, работнікі сферы абслугоўвання, будаўнікі. У сельскай мясцовасці - недахоп спецыялістаў аграпрамысловага комплексу. За апошнія 9 месяцаў у аддзелы занятасці Мінскай вобласці звярнуліся 27 тысяч чалавек. З іх амаль 18 тысяч былі зарэгістраваны як беспрацоўныя.