У Мінскай вобласці па-ранейшаму пажаранебяспечная сітуацыя ў прыродных экасістэмах

14 апреля 2020
У 17-ці раёнах забаронена або часткова абмежавана наведванне лясоў. Толькі ва Уздзенскім раёне з пачатку года ліквідавалі 15 буйных узгаранняў  у лясах, палях, а таксама на прыватных участках. МНС нагадвае,  што  асноўная прычына пажараў -   бестурботнасць чалавека. За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі прадугледжаны штраф у памеры амаль  7 сотняў беларускіх рублёў.  Разводзіць вогнішчы на ўчастках дазволена,  напрыклад, для прыгатавання ежы. Але неабходна выконваць строгія правілы: вогнішча трэба акапаць, мець побач вядро з вадой і не пакідаць без увагі адкрыты агонь.