У Мінскай вобласці адкрыецца цэнтр кітайскай традыцыйнай медыцыны

27 октября 2016

У Мінскай вобласці ў наступным годзе адкрыецца цэнтр кітайскай традыцыйнай медыцыны. Ён размясціцца на базе рэабілітацыйнага цэнтра ў Мінскім раёне. Адпаведны пратакол аб намерах сёння падпісалі ў аблвыканкаме. З кітайскага боку ініцыятыву праявілі прадстаўнікі правінцыі Чжэцзян, якія ў гэтыя дні наведваюць аб'екты аховы здароўя і прамысловасці цэнтральнага рэгіёна. Такі ўнікальны аб'ект стане першым для ўсіх абласцей краіны і прынясе карысць беларусам, - выказалі ўпэўненасць кітайскія госці.

Візіт дэлегацыі ўпраўлення кітайскай традыцыйнай медыцыны працягнецца і ў бліжэйшыя дні. Спецыялісты з КНР наведаюць фармацэўтычныя кампаніі Мінскай вобласці.