Пачынаюць і барацьбу з баршчэўнікам у Мінскай вобласці. Плошчы, дзе расце гэтая небяспечная расліна ў цэнтральным рэгіёне - адны з самых вялікіх у краіне. З мая па жнівень спецыялісты правядуць хімічную апрацоўку тэрыторый, каб знізіць рызыку для жыхароў. Пры кантакце са скурай баршчэўнік выклікае сур'ёзныя апёкі. Акрамя таго, расліна хутка распаўсюджваецца, таму гэтай справе надаюць асаблівую ўвагу.
Насенне баршчэўніка захоўваецца ў глебе да 10 гадоў. Таму апрацоўку тэрыторый спецыялісты вымушаны праводзіць кожнае лета.
У Мінскай вобласці пачынаюць барацьбу з баршчэўнікам
23 апреля 2020













