У Мінскай вобласці назіраўся дождж з мокрым снегам, месцамі град

22 января 2020
Зіма ненадоўга вяртаецца. У другой палове дня месцамі ў Мінскай вобласці назіраўся дождж з мокрым снегам, месцамі град. У некаторых раёнах парывы ветру дасягнуць 20 метраў за секунду. На сёння сіноптыкамі аб'яўлена штармавое папярэджанне. Пешаходам і вадзіцелям рэкамендуюць быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі на дарогах. Ратавальнікі раяць не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі і няўстойлівымі канструкцыямі.