У Мінскай вобласці вывучаюць кітайскую мову тысячы школьнікаў

23 сентября 2019

Заняткі праходзяць ва ўстановах адукацыі шасці раёнаў. У Маладзечанскім - з іерогліфамі на факультатывах вучні знаёмяцца ўжо восьмы год запар. А ў Смалявіцкай сярэдняй школе № 2 кітайская мова  ў раскладзе ўрокаў. Вучні з трэцяга класа асвойваюць дысцыпліну як першую замежную мову. Упершыню падобны ўрок прайшоў тут два гады таму. Выкладаюць грамату іерогліфаў тут настаўнікі - спецыялісты з Кітая, якія прыязджаюць да нас у тым ліку, каб падвучыць рускую мову. 

Вырашана, што ў цэнтральным рэгіёне на пастаяннай аснове будуць пашыраць моўныя межы з Паднябеснай - штогод у вобласці колькасць вучняў, якія вывучаюць іерогліфы, будзе павялічвацца на сто чалавек. А ў школах паступова арганізуюць яшчэ больш урокаў і факультатываў па кітайскай мове.