У Мінскай вобласці да канца тыдня захаваецца кантраснае надвор'е

21 мая 2020
Спачатку дождж і град, затым сонца - і так па крузе. У Мінскай вобласці да канца тыдня захаваецца кантраснае надвор'е. На заўтра ў прагнозах кароткачасовыя дажджы і вецер з парывамі да 14 м/с. Днём паветра прагрэецца максімум да 13 градусаў. А ўначы слупок тэрмометра апусціцца да 1-6 са знакам “плюс”. Такі тэмпературны фон адпавядае пачатку красавіка. У кліматычную норму надвор'е вернецца толькі ў канцы месяца.