У Мінскай вобласці ўшаноўвалі лепшых настаўнікаў

29 сентября 2016

Музычныя віншаванні, словы ўдзячнасці, кветкі і ўзнагароды за ўзорную працу! Напярэдадні прафесійнага свята ў Мінскай вобласці ўшаноўвалі лепшых настаўнікаў. Сёлета месцам урачыстай сустрэчы стала Вілейка. У Палац культуры запрасілі 600 настаўнікаў з цэнтральнага рэгіёна - 49 з іх атрымалі асабістыя падзякі ад кіраўніцтва вобласці. Акрамя афіцыйнай часткі, для ганаровых гасцей падрыхтавалі насычаную забаўную праграму. Ад фэшн-паказу з нацыянальным каларытам да фотарэтрамайстэрань. Дарэчы, ушаноўвалі настаўнікаў і ў раёнах. Усяго ж напярэдадні прафесійнага свята 160 спецыялістаў, якія працуюць у сферы адукацыі Мінскай вобласці, адзначылі граматамі і дыпломамі.