У Мінскай вобласці актывізуецца будаўніцтва дзіцячых садкоў

3 сентября 2019
Як расказалі ва ўпраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама,   усяго неабходна 4 800 месцаў. Па інвестыцыйнай праграме сёлета пачынаецца ўзвядзенне 4 новых дашкольных устаноў у пасёлку Івянец Валожынскага раёна, Смалявічах, Чэрвені, а таксама аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна. Акрамя таго, асаблівую ўвагу нададуць і такім гарадам, як Дзяржынск і Фаніпаль. За апошні час тут назіраецца значны прырост насельніцтва. Акрамя таго,  сёлета пачынаецца будаўніцтва сярэдняй школы ў пасёлку Сеніца Мінскага раёна.