У Мінскай вобласці пачалася актыўнасць кляшчоў

24 марта 2020
З небяспечнымі паразітамі ўжо можна сустрэцца паўсюль - у гарадскіх парках, скверах і на прысядзібных участках  падчас падрыхтоўкі да дачнага сезона. Ранняму з'яўленню насякомых сёлета спрыяла цёплая зіма. Медыкі папярэджваюць, што кляшчы з'яўляюцца ўзбуджальнікамі сур'ёзных захворванняў -  такіх, як барэліёз.   Хвароба небяспечная не толькі для людзей, але і для чатырохногіх гадаванцаў. Першыя сімптомы заражэння -  млявасць і адсутнасць апетыту.

Па статыстыцы, каля 50 тысяч жыхароў нашай краіны штогод звяртаюцца да медыкаў з укусамі кляшчоў. Таму падчас паездак на прыроду варта быць асабліва уважлівым. Каб мінімізаваць атаку насякомых, санітарныя службы апрацоўваюць зялёныя зоны. У многіх раёнах  па поўдні Беларусі зачыстка ад кляшчоў  ужо пачалася.