У Мінскім заапарку упершыню на свет з'явілася патомства каціных лемураў

12 августа 2019

І зноў папаўненне ў Мінскім заапарку. Там упершыню на свет з'явілася патомства каціных лемураў. Як адзначаюць заатэхнікі, нованароджаны - сапраўдная копія мамы Сімоны, ён такі ж бадзёры і вясёлы. Нагадаем, дзве самкі лемураў у Мінск прыехалі з Рыжскага заапарка ў 2014 годзе. А самца прывезлі з Расіі - ў 2017.

Нядаўна там з'явіліся і двайняты зуброў. Такое масавае папаўненне стала галоўным падарункам да 35-гадовага юбілея Мінскага заапарка.

Да свята ў Мінскім заапарку далучыліся некалькі тысяч мінчан. Гледачоў здзіўлялі азотным шоу, выступленнем робатаў-трансформераў і паказальнымі кармленнямі жывёл. Героем дня стаў пяціметровы пітон Тайсан - супрацоўнікі заапарка разам з гасцямі мералі даўжыню гэтай рэптыліі.