Выступленне вогненнага цырка, спецэфекты, акрабатычныя трукі і жангліраванне вялікім неонавым кубам. Сустрэліся з гасцямі і галоўныя персанажы Новага года - Дзед Мароз і Снягурка. У вечар перад Раством - гульні, танцы і карагоды вакол ёлкі. Таксама ўсе ахвотнікі змаглі паўдзельнічаць і ў паказальным кармленні жывёл. У фінале свята развітанне з галоўным зімовым чараўніком. Хатка Дзеда Мароза закрылася да наступнага Новага года.
Падчас каляднага вечара адбылося і ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых вучняў школ Заводскага раёна.














