У Мінскім заапарку нарадзілася дзіцяня ламы

9 ноября 2021

Лама нарадзілася ў Мінскім заапарку! Малому няма яшчэ і тыдня, таму імя яму пакуль не далі. Супрацоўнікі заапарка прыглядваюцца да норава і звычак нованароджанага. Знаходзіцца  дзіцяня з мамай Вяснушкай у зімовым вальеры, харчуецца малаком. Адчувае сябе выдатна і ахвотна знаёміцца са светам. Усяго ў Мінскім  заапарку 4 ламы, да гэтага ў пары нарадзілася дачка,  і вось зараз - доўгачаканы сын.

Пазнаёміцца з усімі насельнікамі заапарка можна падчас экскурсій. Новы фармат распрацавалі гэтай восенню з квэстамі і дабрачыннымі праектамі.