У Мінскім заапарку распрацавалі квест-гульню "У пошуках мультгерояў"

2 июня 2020
Індывідуальную гульню-падарожжа для дзяцей распрацавалі ў Мінскім заапарку. Каб прайсці квест "У пошуках мультгерояў", трэба разгадаць загадкі і галаваломкі, якія размясцілі па ўсёй тэрыторыі. Удзельнікам выдаецца спецыяльная карта з першай падказкай і пэўным маршрутам. Усяго запланавана 12 прыпынкаў і сустрэч з экзатычнымі жывёламі.

Незвычайныя сустрэчы з жывёламі ў Мінскім заапарку плануюць развіваць і далей - у праграме могуць з'явіцца новыя квесты.