У Мінскім заапарку паступова мяняюць зімовы рацыён жывёл на вясновы

11 марта 2021
У штодзённым меню больш агародніны. Калі ўсталюецца стабільная плюсавая тэмпература, ламы, авечкі і коні будуць харчавацца травой і галінкамі дрэў. З надыходам цяпла зменіцца і рацыён драпежнікаў - на іх корм спатрэбіцца менш мяса, чым зімой.

Дарэчы, паказальныя кармленні жывёл можна будзе ўбачыць ужо ў гэтыя выхадныя. Гэта  адзін з пунктаў праграмы маштабнага святкавання шчодрай Масленіцы.

Акрамя гулянняў і конкурсаў, на тэрыторыі заапарка будзе працаваць і дзіцячы кірмаш. Усіх наведвальнікаў бясплатна будуць частаваць блінамі  з рознымі начынкамі.  Смачныя масленічныя ласункі чакаюць і насельнікаў заапарка.