У Мінскім заапарку аб'яўлены конкурс да Міжнароднага дня птушак

19 марта 2021
Крэатыўныя дамы для птушак. Сапраўдны вясновы конкурс на лепшую шпакоўню стартаваў у Мінскім заапарку. Штучныя гнёзды павінны быць бяспечнымі для крылатых і выраблены з натуральных матэрыялаў. Іх памеры  розныя  ў залежнасці ад таго, для якой птушкі яны падрыхтаваны. У спаборніцтве ўдзельнічаюць усе, хто жадае. Работы Мінскі заапарк будзе прымаць штодзень да 25 сакавіка.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Мінскім заапарку ў Міжнародны дзень птушак - 1 красавіка

Хаткі для птушак можна будзе ўбачыць на выставе, арганізаванай на цэнтральнай алеі заапарка.