У Мінскім ваенным сувораўскім вучылішчы распрацавалі план па ўсебаковым развіцці кадэтаў

3 сентября 2019

Да новага навучальнага года ў Мінскім ваенным сувораўскім вучылішчы распрацавалі план па ўсебаковым развіцці кадэтаў. Да таго ж, акрамя факультатываў, хлопцам прапануюць заняткі па робататэхніцы і авіямадэляванні. Сёлета 73 першакурснікі атрымалі свае першыя  пунсовыя пагоны. Па традыцыі іх уручалі выпускнікі навучальнай установы, сярод якіх быў і міністр абароны.